3.69 BYN
2.99 BYN
3.46 BYN
Турыстка з Беларусі распавяла аб землетрасенні ў Інданезіі
Увага ўсяго свету сёння прыкавана да падзей у Інданезіі. Моцнае землетрасенне магнітудай 7 балаў і з наступнымі афтэршокамі адбылося на астравах Ламбок і Балі.
Магутныя ваганні зраўнавалі з зямлёй цэлыя пасёлкі, ператварыўшы ў руіны жылыя дамы і старажытныя храмы. Загінулі больш за 140 чалавек, пацярпелі некалькі сотняў. Спачуванне Прэзідэнту Інданезіі Джока Відода і народу гэтай краіны накіраваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі з вялікім болем і смуткам успрынялі вестку пра гэту трагедыю. Нашых суайчыннікаў сярод загінуўшых і пацярпелых няма, беларускае пасольства адсочвае сітуацыю. Пошукава-выратавальная аперацыя працягваецца. Цяжкай тэхнікі не хапае, ратавальнікі разбіраюць завалы ўручную. Паводле слоў відавочцаў, падчас разгулу стыхіі пачалася паніка.
Падземныя штуршкі адчулі і турысты на востраве Балі. Нам удалося звязацца з беларусамі - відавочцамі падзей.
З небяспечных раёнаў эвакуіравана звыш 10 тысяч чалавек, 1200 з іх турысты.