Туркменістан рыхтуецца да сустрэчы лідараў СНД
Туркменістан чакае лідараў СНД. 8 і 9 кастрычніка там пройдзе сустрэча кіраўнікоў дзяржаў. Удзел у ім возьме і Аляксандр Лукашэнка. Абмяркуюць узаемадзеянне паміж краінамі. Наш Прэзідэнт у сваім выступленні выкажа пазіцыю беларускага боку па актуальных тэмах дзейнасці СНД, а таксама аб патэнцыяле і далейшых перспектывах гэтага міжнароднага аб'яднання. На парадку дня пасяджэння больш за паўтара дзясятка пытанняў. Напярэдадні размовы першых асоб гадзіннікі зверылі міністры замежных спраў, прайшлі перамовы па лініі ўрадаў.
Для Туркменістана будучая сустрэча лідараў СНД - вялікая палітычная падзея. Толькі гэтым разам гасцей запрашаюць не ў сталіцу, а за 500 км ад яе - на бераг Каспія. Узмоцнены меры бяспекі і гасціннасці. Саміт пройдзе ў нацыянальным комплексе "Аваза". Маляўнічае месца ля мора (гл. відэа).







