3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
Турцыя адобрыла заяўку Фінляндыі на ўступленне ў НАТА
Турцыя ўсё ж адобрыла заяўку Хельсінкі на ўступленне ў НАТА. Усе 276 удзельнікаў пасяджэння генасамблеі парламента падтрымалі дакумент. Фінляндыя такім чынам атрымала юрыдычныя падставы для паўнапраўнага ўступлення ў альянс. Нагадаем, Анкара дагэтуль заставалася апошняй з удзельніц НАТА, якая не адабрала заяўку Хельсінкі. Венгрыя таксама зацягвала працэс, але 27 сакавіка дала сваю згоду.















