3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Турцыя адзначае 100 гадоў з дня аб'яўлення рэспублікі
Турцыя сёння адзначае 100 гадоў з дня аб'яўлення рэспублікі. Віншаванні лідару краіны Рэджэпу Таіпу Эрдагану накіраваў Прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што як і стагоддзе таму Турцыя дэманструе свету прыхільнасць традыцыям і нязменным каштоўнасцям, цвёрда адстойвае нацыянальныя інтарэсы. Мінск бачыць у Анкары надзейнага і перспектыўнага партнёра і імкнецца да яшчэ больш дынамічнага і плённага развіцця двухбаковага супрацоўніцтва па ўсіх кірунках.















