3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Цвідавыя жакеты, чорныя веласіпедкі і саламяныя капелюшы ад "Шанель"
Цёплае мора, белы пясок і… мода. Менавіта такім спалучэннем у парыжскім "Гранд Пале" здзівіў сваіх гасцей дом моды "Шанель". У трэндзе цвідавыя жакеты і чорныя веласіпедкі, а таксама саламяныя капелюшы, туфлі пад пахай - мадэлі па шчыкалатку ў вадзе лёгка фарсілі паміж прыхільнікаў творчасці крэатыўнага дырэктара Карла Лагерфельда.
Сярод тых, хто выбраўся на экзатычны паказ, было нямала знакамітасцяў. Сярод іх Фарэл Уільямс і Памела Андэрсан. Пасля заканчэння шоу яны самі з задавальненнем зайшлі ў імправізаванае мора і папазіравалі фатографам. Гэтым паказам завяршыўся Тыдзень моды ў Парыжы.















