3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Тысячы фермераў з усёй Германіі накіраваліся ў Берлін
Тысячы фермераў з усёй Германіі, частка з іх на трактарах, накіроўваюцца ў Берлін, каб выказаць сваю незадаволенасць аграрнай палітыкай. Акцыя пратэсту пройдзе сёння ля Брадэнбургскіх варот. Чакаецца, што гарадскі рух будзе паралізаваны. У цэнтры нямецкай сталіцы ўжо гучаць гудкі трактароў і сірэны, падобныя на сігнал паветранай трывогі. Асацыяцыя фермераў Германіі выступае супраць адмены падатковых льгот, якую плануе прыняць урад. Бо з-за гэтага галіна страціць амаль мільярд еўра.















