3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Тысячы людзей выйшлі на акцыю пратэсту ў Варшаве
Тысячы людзей выйшлі на акцыю пратэсту ў Варшаве супраць польскага закона наконт абортаў, а таксама злачыннага кіравання партыі "Права і справядлівасць". Арганізатары паведамляюць аб аналагічных пратэстах у больш чым 40 гарадах у рамках двухдзённай усепольскай забастоўкі жанчын.
Важкай прычынай стала смерць 33-гадовай жанчыны, урачы адмовілі ёй у перапыненні небяспечнай цяжарнасці. У выніку загінулі і яна, і дзіця.
Канстытуцыйны суд у 2020 годзе фактычна забараніў правядзенне ў краіне абортаў, гэта прывяло ў Польшчы да хвалі масавых пратэстаў.















