3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Тысячы дэманстрантаў выйшлі на вуліцы польскіх гарадоў
"Улады Польшчы ідуць па шляху аўтакратыі і страты дэмакратыі. Падрываюць асноўныя правы чалавека і парушаюць Канстытуцыю краіны". Менавіта з такімі лозунгамі выйшлі на вуліцы польскіх гарадоў сотні тысяч людзей.
Дэманстрацыі супраць "папулісцкага нацыяналістычнага ўрада" прайшлі напярэдадні парламенцкіх выбараў, запланаваных на восень.
У Варшаве адбылася адна з самых буйных за апошнія 30 гадоў антыўрадавых акцый. Паўмільёна палякаў з розных куткоў краіны сабраліся ў сталіцы, каб прайсці маршам пратэсту па цэнтральных вуліцах да Каралеўскага замка. Прыхільнікі адразу некалькіх апазіцыйных партый Польшчы аб'ядналіся, каб сказаць не палітыцы Дуды.















