У Латвіі забаранілі трансляваць "Радыё Беларусь"

Латвійскі Нацыянальны савет па электронных СМІ забараніў трансляцыю "Радыё Беларусь" і заблакіраваў усе інтэрнэт-рэсурсы радыёстанцыі. У віну Мінску па-традыцыі паставілі "аднабаковую інфармацыю" і падтрымку курсу Аляксандра Лукашэнкі.
Афіцыйна забарону прывязалі да санкцый ЕС супраць Белтэлерадыёкампаніі. Але справа ў тым, што радыё арганізавала паўнавартаснае і, галоўнае, праўдзівае вяшчанне на Латвію па беларускай і латвійскай тэматыцы.
У Міністэрстве інфармацыі Беларусі рашуча асудзілі рашэнне латвійскага Нацыянальнага савета па электронных СМІ, заявіўшы, што гэты крок сфармуляваны ў горшых традыцыях палітыкі дваістых стандартаў.

Латвія сваімі забаронамі і цэнзурай паступова ператвараецца ў лічбавы канцлагер. Эксперты ўпэўнены: улады прыбалтыйскай рэспублікі гатовыя пайсці на любы крок, каб не дапусціць існавання альтэрнатыўнага меркавання ў інфармацыйнай прасторы краіны.
Але заглушыць эфірныя радыёхвалі, асабліва ў прыграінчных раёнах, тэхнічна немагчыма. Спроба паставіць глушыцелі створыць сур'ёзныя перашкоды для саміх латвійскіх радыёстанцый.
А найбуйнейшы аператар Арменіі адключыў сваіх абанентаў ад тэлеканала "Беларусь 24". Як адзначаецца армянскім бокам, рашэнне звязана нібы з пераглядам кантэнтнай стратэгіі. Але ўсім зразумела і відавочна, што такі крок пазбаўляе доступу вялікай долі рускамоўнага насельніцтва і беларускай дыяспары да афіцыйнага кантэнту з Беларусі.







