3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
У Польшчы на забастоўку выйшлі каля 10 тыс. паліцэйскіх
Следам за фермерамі і ўрачамі ў Польшчы выйшлі на пратэст паліцэйскія. Да яго далучыліся ўжо каля 10 тыс. супрацоўнікаў.
Кампанія ўключае ў сябе італьянскую забастоўку і адмову ад збору штрафаў. Замест іх паліцэйскія абмяжоўваюцца толькі маралямі. Прэтэнзій да ўлад у праваахоўнікаў шмат.
Першым чынам яны абураныя недаборам кадраў - з-за нізкіх зарплат і цяжкай працы назіраецца вялікая цякучка, а на вакантныя месцы новых супрацоўнікаў шукаць не спяшаюцца, перакладваючы дадатковыя абавязкі на іншых. Пратэстоўцы таксама расчараваныя планаваным на 2025 год павелічэннем зарплат усяго на 5 %.