3.69 BYN
3.00 BYN
3.49 BYN
У прэзідэнта Балівіі выявілі пухліну
Аб гэтым Эва Маралес заявіў у сваім "Твітары". Цытата - "Пухліну знайшлі падчас планавага абследавання. Урачы яе ўжо выдалілі. Заўтра мяне выпішуць, я ў парадку на 100 працэнтаў".
Эва Маралес займае пасаду прэзідэнта Балівіі з 2006 года. За час яго кіравання нацыяналізаваны шэраг галін прамысловасці. У тым ліку газаправодную, нафтавую і тэлекамунікацыйную кампаніі. Паводле слоў балівійскага лідара, прыбыткі ад продажу натуральных рэсурсаў павінны справядліва размяркоўвацца паміж жыхарамі ўсёй краіны.