3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Настаўнікі ў Літве пачынаюць забастоўку
Настаўнікі Літвы сёння пачынаюць забастоўку: на працу не выйдуць тры тысячы педагогаў, незадаволеных сваёй зарплатай і ўмовамі працы. У прыватнасці, яны патрабуюць скараціць колькасць вучняў у класах. Акцыя закране 185 школ і прадоўжыцца месяц. Раней літоўскія супрацоўнікі адукацыі правялі папераджальную акцыю, спыніўшы працу. Аднак, як заявілі ў прафсаюзе, сапраўдная забастоўка з'яўляецца больш складаным выклікам для ўлад. Сёння настаўнікі і вучні , якія іх падтрымліваюць, плануюць прайсці маршам ад сваіх навучальных устаноў да Палаца ўрада.















