3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Крымінальная справа ў дачыненні Асанжа завершана - ён адправіўся ў Аўстралію
Джуліян Асанж прадоўжыць змагацца за свабоду слова, але ўжо на волі.
Суд канчаткова вызваліў заснавальніка WikiLeaks пасля таго, як ён прызнаў віну ў парушэнні закона аб шпіянажы. У прыватнасці, улічылі Асанжу адбыты тэрмін і пастанавілі, што далейшага зняволення не патрабуецца.
Мінюст ЗША пацвердзіў, што крымінальнае праследаванне супраць журналіста завершана. Аднак у рамках здзелкі са следствам яму забаранілі вяртацца ў Штаты.
Самалёт з заснавальнікам сайта WikiLeaks на борце вылецеў у Аўстралію, дзе жыве яго сям'я.















