3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Украіна адзначае Дзень Незалежнасці
Сёння Украіна адзначае Дзень Незалежнасці. З нацыянальным святам братэрскі ўкраінскі народ павіншаваў Прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў - нашы краіны павінны выкарыстоўваць каштоўнасць суседства дзеля спынення канфрантацыі. Беларускі бок, па словах кіраўніка дзяржавы, гатовы зрабіць для гэтага ўсё неабходнае і нават больш. Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім жыхарам Украіны, каб у вельмі хуткім часе на іх зямлі запанаваў бясцэнны і такі патрэбны ўсім людзям добрай волі мір.















