3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Украіна размясціла на мяжы з Беларуссю вайскоўцаў з баявым вопытам
Украіна размясціла на мяжы з Беларуссю падраздзяленні, якія складаюцца з вайскоўцаў з баявым вопытам. Гэта заявіў камандуючы Аб'яднанымі сіламі Узброеных сіл Украіны. Сяргей Наеў падкрэсліў, што ўжо сустрэўся з салдатамі, якія нясуць там дзяжурства. І на аснове свайго баявога вопыту яны "павінны паглядзець, як і што зрабіць, абапіраючыся на свае абаронныя пазіцыі", калі ўзровень пагрозы павялічыцца. Пры гэтым сам генерал прызнае, што зараз сітуацыя спакойная.
А вось сцяна, якую ўзвяла Польшча на мяжы з Беларуссю, можа быць знішчана, калі палякі прагаласуюць за гэта на рэферэндуме. Як заявіў прэс-сакратар польскага кабміна, воля палякаў не пакіне ўраду выбару, бо з'яўляецца абавязковай да выканання.
У той жа час Літва не перадумала часткова закрывацца. На гэты момант працуюць усяго чатыры пункты пропуску з шасці на мяжы з Беларуссю. 18 жніўня закрылі пункты "Шумскас ("Лоша") і "Твярачус" ("Відзы").















