3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Украіне выдзяляюць 71 млн долараў на закупку дроў
Каб перажыць зіму, Кіеў вымушаны звяртацца па дапамогу да міжнародных донараў. Заходнія краіны выдзеляць больш чым 71 мільён долараў на закупку дроў для жыхароў прыфрантавых абласцей.
У Кіеве заявілі, што ў залежнасці ад размяшчэння населеных пунктаў жыхарам будуць выдаваць наяўныя грошы на набыццё дроў або прывозіць іх прама дамоў адрасна.
На Банкавай прызнаюць, што зіма будзе складанай для энергасістэмы Украіны. Ва "Укрэнерга" паведамілі, што ім не ўдасца да пачатку зімы назапасіць неабходную колькасць вугалю (1 млн 800 тыс. тон). Недахоп плануецца папоўніць за кошт імпартнага паліва з Польшчы і Казахстана. Таксама кампанія збіраецца адрамантаваць рэкордную колькасць блокаў электрастанцый.















