3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Украінскі імпарт рэзка падаражаў з-за блакады мяжы
Ужо некалькі дзён працягваецца блакада польскімі перавозчыкамі трох КПП на ўкраінскай мяжы. Гэта акцыя пратэсту ўжо мела адчувальныя эканамічныя наступствы. Дастаўка грузаў з адной краіны ў другую падаражала больш чым утрая. Да пачатку забастоўкі перавозка тавара 22-тоннай фурай каштавала тысячу еўра, зараз жа - каля 4 тысяч. Пры гэтым, як падлічана, блакада мяжы прыносіць перавозчыкам каля 160 тысяч еўра страт за дзень. Такая сітуацыя ў найбліжэйшы час непазбежна прывядзе да падаражання тавараў або скарачэння экспарту. Гэта асабліва небяспечна для Украіны - асноўны таварапаток у гэту краіну ідзе менавіта праз польскую мяжу.















