3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Памёр італьянскі спявак і кампазітар Тота Кутуньё
Italiano Vero... На 81-м годзе са слухачом развітаўся культавы голас Італіі. Сёння ў бальніцы Сан-Рафаэле ў Мілане пасля працяглай хваробы пайшоў з жыцця Тота Кутуньё. Эканаміст па адукацыі і вялікі музыкант па прызванні на ўсю моц загучаў на музычным алімпе, пакарыўшы фестываль песні ў Сан-Рэма бестселерам Solo noi. Сімвал эстрады 80-х і па сумяшчальніцтве чалавек-аркестр, Тота Кутуньё не толькі філігранна валодаў вакалам, але і асвоіў некалькі музычных інструментаў. Рэалізаваўся не толькі як выканавец, але і кампазітар. Яго меладычныя творы гучалі галасамі Фрэнка Сінатры, Мірэй Мацьё, Адрыяна Чэлентана. Займаў крэсла журы ў італьянскай перадачы Ora o mai pi.
Часты госць беларускай сталіцы, Тота Кутуньё збіраў аншлагі не толькі ў Мінску, спяваў і на сцэне фестывальнага Віцебска.















