3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Узровень жыцця фінаў падае
У Фінляндыі, як высвятляецца, 20 % насельніцтва адчуваюць цяжкасці з аплатай ежы і лекаў. Асабліва сур'ёзная гэтая праблема для грамадзян ва ўзросце ад 20 да 40 гадоў. А кожны дзясяты фін наогул заяўляе, што сутыкаўся з адсутнасцю ежы з-за дэфіцыту грошай. У апытанні ўдзельнічалі 28 тыс. чалавек.
Такія лічбы здзіўляюць, бо на працягу апошняга дзесяцігоддзя Фінляндыя некалькі разоў прызнавалася самай шчаслівай краінай планеты.















