3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
У амерыканскім Дэнверы прайшоў магутны шторм з градам
Вышыня гурбаў з градзін перавышала 10 сантыметраў. Калі яны пачалі раставаць, прыйшлося закрыць многія станцыі метро. Затопленыя вуліцы і паркі. Сіноптыкі гавораць, што ў найбліжэйшыя гадзіны Дэнвер можа зноў апынуцца пад ударам. Нагадаем, месяц таму амерыканскі штат Каларада накрыла гіганцкім градам. Тады пацярпелі 14 чалавек. Больш як 400 аўтамабіляў былі літаральна расстраляныя вялізнымі градзінамі.















