3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
У Арменіі праходзіць пазачарговае пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета
Якім быць Еўразійскаму саюзу праз 7 гадоў, а то і праз 20? Аб гэтым 24 жніўня гавораць у Арменіі на ўзроўні прэм'ер-міністраў. Там сабраўся пазачарговы міжурадавы савет. Якія пытанні важна вырашыць ужо сёлета і чаму не сталі чакаць сустрэчы ў Бішкеку ў кастрычніку, даведалася Святлана Лук'янюк.
"Чакаецца выступленне кожнага прэм'ер-міністра. Кожны падзеліцца сваім бачаннем стратэгічнага развіцця ЕАЭС, - перадае карэспандэнт. - Будуць гаварыць і аб стварэнні фінансавага агульнага рынку, аб процідзеянні эканамічнаму ціску, аб новых сумесных праектах, павышэнні тэхналагічнага суверэнітэту і разліках у нацыянальных валютах".















