3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
У Багдадзе падпалілі пасольства Швецыі
Некалькі гадзін таму ў сталіцы Ірака мітынгоўцы захапілі пасольства Швецыі. Адразу пасля штурму будынак дыпламатычнага прадстаўніцтва быў падпалены.
Гэта стала адказам на некалькі нядаўніх акцый у Швецыі, падчас якіх быў спалены Каран. Здзек са свяшчэннай кнігі мусульман выклікаў хвалю пратэстаў у ісламскім свеце і, відаць, каштаваў Стакгольму членства ў НАТА. Афіцыйная Анкара тады выказала абурэнне актам вандалізму і працягвае адкладваць адабрэнне прыёму Швецыі ў альянс.















