3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
У Бразіліі ўчынены замах на кандыдата ў прэзідэнты
За месяц да выбараў у Бразіліі ўчынены замах на кандыдата ў прэзідэнты. Падчас перадвыбарнага мітынгу дэпутата ад правай Сацыял-ліберальнай партыі Жаіра Балсанару стукнулі нажом проста з натоўпу. Палітык шпіталяваны ў цяжкім стане, яго ўдзел у далейшай гонцы зараз пад сумненнем. Злачынец затрыманы: гэта мясцовы жыхар, яму 40 гадоў. Ён прызнаўся, што дзейнічаў з асабістых матываў. У паліцыі паведамілі, што ў справе замаху ёсць яшчэ адзін падазроны.















