3.68 BYN
2.98 BYN
3.43 BYN
У Брытаніі ўзмацняецца палітычны крызіс
З-за рознагалоссяў з прэм'ер-міністрам Мэй наконт Брэксіту, свае пасады пакінулі адразу два ключавыя міністры. Зрэшты, замену ім ужо знайшлі. Так, Борыса Джонсана на пасадзе кіраўніка МЗС змяніў экс-міністр аховы здароўя Джэрэмі Хант. Ён наогул ніколі не займаўся знешняй палітыкай. Замест Дэвіса пасаду міністра па Brexit заняў Дамінік Рааб - былы намміністра па справах рэгіёнаў. У Белым доме ўжо заявілі, што перастановы ў брытанскім урадзе не паўплываюць на візіт Трампа ў Лондан. Сустрэча амерыканскага лідара з Тэрэзай Мэй адбудзецца ў пятніцу.















