3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
У Эстоніі грамадзянам Беларусі і Расіі забаранілі валодаць зброяй
У Эстоніі грамадзянам Расіі і Беларусі афіцыйна забаранілі валодаць зброяй. Адпаведныя папраўкі прыняў парламент краіны. Зараз права на валоданне зброяй змогуць выдаваць толькі грамадзянам дзяржаў Еўрапейскага саюза і тым, хтомае пасведчанне на праважыхарства ў Эстоніі. Для іншых замежнікаў дазвол будзе прызнаны несапраўдным, а выдача новых спыніцца. Зараз у Эстоніі пражываюць 683 грамадзяніны Расіі і Беларусі, 595 з якіх маюць права валодаць зброяй. Пераходны перыяд прадугледжвае, што ім неабходна здаць зброю або прывесці яе ў стан, непрыдатны да стральбы.















