3.69 BYN
2.99 BYN
3.46 BYN
У Германіі больш як трэць здадзенай зброі захоўвалася незаконна
Улады Баварыі сабралі 13 з паловай тысяч адзінак агнястрэльнай і амаль паўтары тысячы іншых відаў зброі. "Зброевая амністыя" ў Германіі або кампанія па добраахвотнай здачы доўжылася год. Больш як трэць здадзенай зброі захоўвалася незаконна. У паўсотні выпадкаў праваахоўнікам і зусім перадалі зброю ваеннага прызначэння (валоданне такой у краіне забаронена). Астатнія нямецкія землі аб выніках "зброевай амністыі" пакуль не адчытваліся. Для даведкі: у рамках папярэдняй падобнай кампаніі па ўсёй краіне сабралі больш за 200 тысяч адзінак зброі.