3.69 BYN
3.02 BYN
3.52 BYN
У Германіі адкрываецца выстава CeBIT
Найбуйнейшая ў свеце тэлекамунікацыйная выстава CeBIT адкрываецца сёння ў Германіі. Кірмаш у Гановеры праводзіцца штогод з сярэдзіны 80-х. На гэты раз у ёй будуць удзельнічаць амаль тры тысячы кампаній з 70 краін. Асноўнай тэмай стане развіццё штучнага інтэлекту, аўтаномны транспарт і робататэхніка. Таксама на мерапрыемстве разгледзяць перавод інфармацыі ў лічбавую форму і ўплыў тэхналогій на розныя галіны. Выстава прадоўжыцца да 15 чэрвеня.