3.69 BYN
3.00 BYN
3.49 BYN
У Германіі праваахоўнікі затрымалі былога ахоўніка Усамы бен Ладэна
У Германіі праваахоўнікі затрымалі былога ахоўніка экс-завадатара тэрарыстычнай арганізацыі Аль-Каіда Усамы бен Ладэна. 42-гадовы тунісец Самі А. з 2005 года пражываў у горадзе Бохум і быў унесены ў спіс патэнцыяльна небяспечных асоб. Пры гэтым атрымліваў дзяржаўную дапамогу. Выслаць яго з Германіі не маглі, бо вышэйшы адміністрацыйны суд у Мюнстэры пастанавіў, што мужчына ў выпадку вяртання ў родную краіну мог падвергнуцца катаванням. Зараз жа Федэральнае агенцтва па міграцыі і бежанцаў ФРГ адклікала пастанову суда аб недапушчальнасці яго дэпартацыі, што адкрывае шлях да высылання затрыманага ў Туніс.