3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
У Германіі прадухілілі дзяржпераварот
У Германіі заявілі аб спробе дзяржперавароту, піша шэраг нямецкіх выданняў. Путчысты хацелі ўзяць штурмам бундэстаг. Праваахоўнікі ФРГ затрымалі больш чым 25 чалавек, якія альбо былі членамі арганізацыі правага толку, альбо падтрымлівалі яе. Зараз праходзяць вобыскі ў 137 дамах і офісах, што належаць 50 падазроным. Паводле інфармацыі Генпракуратуры, экстрэмісты стварылі савет з падобнымі ўрадавымі структурамі і яго ваеннае крыло, а таксама займаліся вярбоўкай у свае рады новых прыхільнікаў, перш за ўсё ў бундэсверы і паліцыі. Сярод затрыманых ёсць і грамадзянка Расіі. Як паведамляецца, "расійскі след" будзе правераны асобна.















