3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
У Германіі пратэстуюць дзяржслужачыя, а ў Італіі бастуюць урачы
Неаптымістычна пачаўся гэты тыдзень для жыхароў Германіі: у Штутгарце другі дзень пратэстуюць сотні дзяржслужачых - яны адстойваюць права на тарыфікаваныя дапамогі і заключэнне працоўных пагадненняў аб няпоўным выхадзе на пенсію.
У Італіі 24-гадзінную забастоўку праводзяць работнікі сістэмы аховы здароўя. Адменена каля паўтара мільёна планавых аперацый і дыягнастычных даследаванняў, урачы аказваюць толькі неадкладную дапамогу. У забастоўцы ўдзельнічаюць 85 % работнікаў аховы здароўя.
Медыкі патрабуюць, каб улады спынілі скарачэнне зарплат і пенсій, дабіваюцца падатковых ільгот, каб забяспечыць прыём на працу новага медперсаналу. У італьянскіх бальніцах не хапае каля 30 тысяч урачоў і 65 тысяч медсясцёр.















