3.76 BYN
2.83 BYN
3.34 BYN
У Грэцыі ўводзяць сур'ёзныя абмежаванні для непрышчэпленых
У Грэцыі пачынаюць дзейнічаць сур'ёзныя абмежаванні для непрышчэпленых ад COVID-19. Ім забаронена наведваць бары, рэстараны і клубы. Каб схадзіць у музей, тэатр або ў кіно, а таксама для паездак на ўсіх відах транспарту, трэба зрабіць тэст. Меры датычацца як саміх грэкаў, так і турыстаў і разлічаны на 7 месяцаў. Уладальнікі ўстаноў і працадаўцы будуць абавязаны сачыць за выкананнем распараджэння. Парушальнікам пагражаюць штрафы да 10 тысяч еўра.















