3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
У Інданезіі новае землетрасенне
У Інданезіі новае землетрасенне - магнітудай каля пяці. Да ўсяго адбылося вывяржэнне вулкана. Інфармацыя аб ахвярах толькі ўдакладняецца. Тым часам ААН вылучыла ў дапамогу Інданезіі 15 мільёнаў долараў. Яшчэ паўтара мільёна накіруюць улады Канады. Першая партыя гуманітарнай дапамогі ўжо дастаўленая з Сінгапура. Ад садзейнічання ЗША Інданезія адмовілася. Паводле звестак на гэтую хвіліну, падчас магутнага землетрасення і цунамі загінулі больш як тысяча дзвесце чалавек, каля 800 шпіталяваныя. Яшчэ сто прапалі без вестак.















