3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
У Іране працягваецца падлік галасоў на прэзідэнцкіх выбарах
У Іране завяршылася галасаванне на нечарговых выбарах прэзідэнта. З-за спякоты, што ўсталявалася ў краіне, вялікія чэргі выбаршчыкаў сталі ўтварацца толькі бліжэй да вечара. Час для галасавання падаўжалі тройчы.
Падлік галасоў працягваецца, але ўжо вызначыліся фаварыты. Лідзіруе кандыдат ад рэфармістаў Масуд Пезешкіян. Паводле апошніх звестак, ён набраў звыш 5,3 млн галасоў. У яго галоўнага саперніка - Саіда Джалілі, які лічыцца прадстаўніком кансерватыўных сіл, - 4,8 млн галасоў.
Нагадаем, выбары ў Іране прызначаны ў сувязі з трагічнай гібеллю папярэдняга кіраўніка дзяржавы. 19 мая прэзідэнт Ірана Раісі загінуў у выніку крушэння верталета.















