3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
У Італіі стартавалі вучэнні HATА, адзін з удзельнікаў манеўраў - Швейцарыя
У Італіі стартавалі вучэнні HATА "Сустрэча тыграў". Прадоўжацца яны да 13 кастрычніка.
У трэніроўках задзейнічаны каля 70 баявых самалётаў, 15 верталётаў і 1,5 тыс. спецыялістаў з 13 краін, у тым ліку са Швейцарыі. Нягледзячы на нейтральны статус краіны, Берн накіраваў для ўдзелу ў манеўрах альянсу 45 вайскоўцаў і 5 знішчальнікаў. Як удакладняе швейцарскі ўрад, пілоты будуць паглыбляць веды ў галіне супрацьпаветранай абароны і вучыцца палётам на звышгукавых хуткасцях і малых вышынях.















