3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
У Канадзе маюць намер дазволіць эўтаназію для дзяцей
У Канадзе разглядаюць магчымасць эўтаназіі для непаўналетніх. Такую рэкамендацыю прадставіў парламенцкі камітэт у Палаце суполак па выніках вывучэння справаздач і на падставе меркаванняў экспертаў. Ён прыйшоў да высновы, што непаўналетнія, здольныя прымаць рашэнні, павінны мець права на добраахвотны сыход з жыцця. У тым ліку і тыя, якія пакутуюць ад сур'ёзных псіхічных захворванняў.
Пры гэтым непаўналетнім у Канадзе ўжо зараз дазволена прымаць рашэнне аб адмове або спыненні лячэння, нават калі яно можа паскорыць смерць.















