3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
У ХАМАС абралі новага кіраўніка палітбюро
У ХАМАС абралі новага кіраўніка палітбюро замест забітага Ханіі. Ім стаў лідар гэтага руху ў Газе Ях'я Сінвар.
Апошнія месяцы ізраільскія вайскоўцы спрабавалі знайсці і ліквідаваць яго, бо лічаць адным з арганізатараў нападу на Ізраіль у кастрычніку 2023-га.
У Тэль-Авіве з панікай успрынялі вестку - кіраўнік МЗС яўрэйскай дзяржавы заклікаў "як мага хутчэй ліквідаваць" новага кіраўніка палітбюро палесцінскага руху. А тым часам Блізкі Усход аб'ядноўваецца ў чаканні ўдару адплаты Ірана.
Пакістанскія СМІ паведамляюць, што ў выпадку поўнамаштабнага канфлікту з Ізраілем Ісламабад будзе пастаўляць зброю Тэгерану і нават гатовы абвясціць вайну Тэль-Авіву.















