3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
У Літве бастуюць настаўнікі
Забастоўка літоўскіх настаўнікаў набыла такі размах, што сёння з іх прадстаўнікамі збіраецца сустрэцца прэзідэнт Наўседа. Педагогі 2 200 школ адмовіліся выходзіць на працу.
З-за абыякавасці ўрада школы Літвы імкліва страчваюць цывілізаванае аблічча: за апошнія тыдні з'явілася мноства публікацый, якія шакіруюць. Навучальныя ўстановы сталі цэнтрамі распаўсюджвання наркотыкаў: літоўскія вучні гавораць, што 20 еўра дастаткова, каб запасціся галюцынагенамі надоўга.
Кожны тыдзень па некалькі дзяцей прама са школ дастаўляюць у бальніцы з перадазіроўкай. Паліцыя не ў сілах навесці парадак: крызіс з наркагандлем у школах набыў такі маштаб, што ўлады збраюць пасяджэнне Савета нацыянальнай бяспекі.















