3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
У Літве пачалася папераджальная забастоўка настаўнікаў. Што патрабуюць выкладчыкі?
У Літве пачалася папераджальная забастоўка настаўнікаў. Не менш як 5 тысяч выкладчыкаў сярэдніх агульнаадукацыйных школ не выйдуць сёння на працу. У дачыненні да непакорлівых ужо пачалі псіхалагічны тэрор, заяўляе кіраўнік Прафсаюза працаўнікоў сферы адукацыі. Настаўнікаў запалохваюць, пагражаюць звальненнямі. Тым не менш, забастоўка адбудзецца з патрабаваннямі знізіць нагрузку на 20 працэнтаў і павысіць зарплаты. Улады адказваюць - гэта запатрабавала б дадатковых 2 мільярдаў еўра, якіх ва ўрада няма. Калі сітуацыя не зменіцца, 29 верасня педагогі абяцаюць зрабіць стачку бестэрміновай.















