3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
У Літве выбіраюць прэзідэнта
У Літве пачалося галасаванне на выбарах прэзідэнта. Адначасова адбудзецца рэферэндум па пытанні ўвядзення інстытута падвойнага грамадзянства.
Сярод васьмі кандыдатаў дзеючы прэзідэнт Наўседа і кіраўнік урада Шыманітэ. У першага найбольшыя шанцы на перамогу, але не ў першым туры. Згодна з апошнім апытаннем, праведзеным у красавіку, за Наўседу гатовы аддаць голас 29 % выбаршчыкаў, а за Шыманітэ 14 %.
З 7 па 9 мая ў краіне праходзіла датэрміновае галасаванне. Удзел у ім узялі прыкладна 180 тыс. выбаршчыкаў, гэта крыху менш за 8 % ад агульнай колькасці ўсіх выбаршчыкаў, якія галасуюць у Літве.















