3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
У Марсэлі абваліўся чатырохпавярховы дом
Трывожныя весткі прыйшлі з поўдня Францыі. У Марсэлі пасля выбуху абваліўся чатырохпавярховы дом. Вядома аб пяці пацярпелых. На месцы працуюць каля сотні ратавальнікаў, аднак разбору завалаў і пошуку людзей перашкаджае пажар.
Акрамя таго, пры выбуху былі пашкоджаны суседнія будынкі, з іх эвакуіравалі жыхароў. Паводле папярэдняй версіі, прычынай інцыдэнту стала ўцечка газу.















