3.76 BYN
3.00 BYN
3.39 BYN
У Малдове пратэстуюць фермеры
У Малдове працягваецца пратэст фермераў. Яны на трактарах праехалі па цэнтры Кішынёва каля будынкаў парламента і офіса прэзідэнта. На абарону ўлады выйшаў спецназ. Пры гэтым людзі патрабуюць абмежавання ўувозу ўкраінскага збожжа і кампенсацыі падатковых выплат.
Хутчэй за ўсё просьбы фермераў улада не пачуе, бо ўрад больш не цікавяць каштоўнасці свайго народа. Так, адзін з дэпутатаў кіруючай партыі Малдовы адмовіўся ўшанаваць хвілінай маўчання памяць загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне. Ён спецыяльна пачаў капацца ў ноўтбуку, не паддаючыся на заклікі калегаў. Раней гэты ж дэпутат назваў Расію "фашысцкай дзяржавай з дэфектыўным генетычным кодам".