3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
У Малдове апаганены помнік савецкім воінам
На поўначы Малдовы апаганены помнік савецкім воінам, якія вызвалілі рэспубліку ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На мануменце невядомыя пакінулі сімвалы румынскіх нацыстаў пор Другой сусветнай - арганізацыі, якая называлася "Жалезная гвардыя". Пры тым, што памяць аб подзвігу Чырвонай арміі ў краіне жывая і народ ставіцца з павагай да такіх помнікаў.
З прыходам да ўлады Майі Санду выпадкі вандалізму пачасціліся: цяперашнія ўлады падкрэсліваюць свой еўрапейскі выбар, а таксама запазычаюць з Захаду асноўныя трактоўкі гісторыі. З прычыны гэтага здзекі з савецкіх манументаў становяцца звычайнай справай.















