3.68 BYN
2.98 BYN
3.43 BYN
У Нігерыі ўзарваўся нафтавоз
Страшнае здарэнне ў Нігерыі. У партовым горадзе Лагас падчас руху па ажыўленай трасе ўзарваўся нафтавоз. Агонь хутка распаўсюдзіўся на размешчаныя паблізу аўто. Полымя ахапіла 54 машыны. Загінулі 9 чалавек і яшчэ чацвёра атрымалі траўмы і апёкі. На месцы вядуцца працы па ліквідацыі наступстваў няшчаснага выпадку. Паводле папярэдняй версіі, у нафтавоза маглі быць няспраўныя тармазы.















