3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
У Нью-Ёрку адбылася серыя выбухаў
Надзвычайнае здарэнне ў ЗША. Каля вострава Рузвельта ў Нью-Ёрку адбылося мноства выбухаў. У раёне знаходзіцца шмат верталётаў і спецтэхнікі. Колькасць пацярпелых пакуль невядомая. Пры гэтым ніхто не можа назваць дакладную прычыну здарэння. Так, мясцовая паліцыя пасля праверкі адкінула версію тэрарыстычнай атакі. Няма пацвярджэння інфармацыі і аб аварыі на электрасетках. Некаторыя відавочцы запэўніваюць, што выбухі адбываліся ў люках каналізацыі.















