3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
У АБСЕ раскрытыкавалі ход выбарчай кампаніі ў Польшчы
Брудная палітыка рэжыму Дуды і Маравецкага, як і варта было чакаць, незаўважанай не засталася. Партыя "Права і справядлівасць" пры правядзенні парламенцкіх выбараў злоўжывала дзяржаўнымі рэсурсамі і СМІ. Аб гэтым гаворыцца ў папярэднім дакладзе АБСЕ з ацэнкай ходу выбараў і перадвыбарнай кампаніі ў Польшчы.
Адзначаецца, што грамадскае тэлебачанне краіны адкрыта падтрымлівала кіруючую партыю. Выкарыстоўвалася "нецярпімая, ксенафобская і жанчынаненавісніцкая рыторыка". Акрамя таго, кампанія па правядзенні рэферэндуму падтрымлівала партыю "Права і справядлівасць", што дазволіла ёй абысці законы аб фінансаванні.
Аднак перавагі, якія забяспечыла сабе кіруючая партыя, не дапамаглі ёй пазбегнуць правалу. Нягледзячы на тое, што "ПіС" лідзіруе па колькасці галасоў, рэальныя шанцы сфарміраваць кааліцыю апынуліся ў руках аб'яднанай апазіцыі. Канчатковыя вынікі парламенцкіх выбараў, як чакаецца, стануць вядомыя 17 кастрычніка да поўдня.















