3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
У Польшчы прызначаны новыя кіраўнікі спецслужб
Новая ўлада ў Польшчы праводзіць перастаноўкі ў сілавых ведамствах. Звольнены кіраўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі, Цэнтральнага антыкарупцыйнага бюро і Службы ваеннай разведкі. На іх пасады прызначаны новыя кіраўнікі. Ліквідавана і "смаленская камісія". Яна займалася расследаваннем авіякатастрофы 2010 года. Будынак камісіі зараз апячатаны.
Ёсць новаўвядзенні і ў сацыяльнай сферы. У польскіх школах колькасць урокаў рэлігіі скароцяць з двух да аднаго на тыдзень.















