3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
У Польшчы ад легіянелёзу памерлі 11 чалавек
Успышка легіянелёзу ў польскім Жэшуве Падкарпацкага ваяводства забрала жыцці ўжо 11 чалавек. Заражэнне было пацверджана ў 144 жыхароў рэгіёна. Паводле звестак санінспекцыі, бактэрыі небяспечнай інфекцыі былі выяўлены ў вадаправодзе, пасля чаго туды сталі дадаваць павялічаную колькасць хлору. У спецслужбах выключаюць версіі біятэрарызму або дыверсіі.















