3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
У Польшчы цэны на газ вырастуць на 60 %
Мільёны польскіх сямей, чые дамы падключаны да газаправода, атрымалі "лісты страху". Менавіта так называюць квітанцыі з новымі тарыфамі на блакітнае паліва. Аб гэтым піша найбуйнейшы мясцовы анлайн-партал.
З 1 ліпеня плаціць за яго прыйдзецца на 60 % больш. У чым прычыны? 30 чэрвеня сканчаецца перыяд замарозкі цэн на газ, які дзейнічаў на працягу амаль трох гадоў (у паслякавідны перыяд). Аднак урад больш не плануе прымяняць гэтыя меры.
Зараз абмяркоўваецца ўвядзенне "энергетычных сертыфікатаў", якія атрымаюць беднякі і сем'і з сярэднім дастаткам.















