3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
У Расіі попыт на трусоў
Перад навагоднімі святамі ў Расіі прыкметна павялічыўся попыт на трусоў. Гэтая жывёліна, як вядома, з'яўляецца сімвалам надыходзячага года па кітайскім календары, і многія хочуць набыць яе ў якасці падарунка. Заводчыкі трусоў імкнуцца правяраць сур'ёзнасць намераў кліентаў: тыя павінны разумець, што трус не цацка, якую можна выкінуць на вуліцу, калі надакучыць. У Мінпрыроды Расіі зараз удасканальваюць заканадаўства, каб абараніць жывёл ад безадказнасці некаторых пакупнікоў.















