3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
У Расіі зацверджаны новы ўрад
Расія гатова пачаць перамовы з нагоды ўкраінскага канфлікту, але пакуль не бачыць цікавасці да гэтага ў верагодных партнёраў. Аб гэтым заявіў расійскі Прэзідэнт Уладзімір Пуцін, выступаючы перад новапрызначанымі міністрамі.
У Расіі зацверджаны новы ўрад. У кабінеце адбыліся некаторыя перамены, якія азначаюць удакладненне палітычнага і эканамічнага курсу краіны пры захаванні яго стратэгічнага кірунку.
Пуцін на сустрэчы таксама адзначыў - заходнія эліты спрабуюць пакараць Расію, ізаляваць і прыслабіць яе, аднак краіна ўпэўнена пераадольвае санкцыйны націск і дэманструе ўпэўнены эканамічны рост.















